Главная / История беларуси / Калектывiзацыя сельскай гаспадаркi

Калектывiзацыя сельскай гаспадаркi

Велiзарная значэнне ў жыццi нашага грамадства, 4/5 насельнiцтва якога ў 20—30-я гг. складала сялянства, мелi радыкальныя пераўтварэннi сельскай гаспадаркi. У 20-я гг. пачалi развiвацца розныя формы кааперацыi, паступовы пераход дробных сялянскiх гаспадарак да калектыўнай апрацоўкi зямлi на ўмовах НЭПа. Асаблiвасцю Беларусi было тое, што ўвядзенне НЭПа супадала з перадачай зямлi сялянам. У 1921 годзе ўся зямля перадавалася бясплатна сялянам у карыстанне. Свабода выбоару форм землекарыстання захоўвалася аж да 1927 г. Да гэтага часу ў беларусi развiвалiся гаспадаркi як калектыўнага землекарыстання (у формах вытворчай кааперацыi – сельгасарцелей, камун, таварыстваў па суместнай апрацоўцы зямлi); у разнастайных прасцейшых формах кааперацыi – крыдытных, забяспячэнскiх, збытавых; у спецыялiзаваных вiдах кааператыўных аб`яднанняў – машынных i конна-машынных, масларобчых, сыраварных, жывелагадоўчых, насенняводчых i г. д., так i аднаасобнага землякарыстання (двары, хутары i адрубы).

Кiраўнiцтва народным камiсарыятам земляробства праводзiла ў жыцце план стварэння хутароў i дробных паселкаў тыпу адрубаў. У канцы 20-х гадоў хутарская сiстэма на Беларусi складала больш за 25 % сялянскага землекарыстання.

З першых гадоў савецкай улады стваралiся i вытворчыя кааператывы, калектыўныя гаспадаркi. Да пачатку 1927 г. на Беларусi было ўжо ўтворана каля 400 сельскагаспадарчых арцелей, камун i таварыстваў па сумеснай апрацоўцы зямлi, а таксама 213 саўгасаў.

Калгасы разглядалiся ў асноўным як форма арганiзацыi бяднейшых пластоў насельнiцтва. Стваралiся яны як правiла на землях дзяржаўнага фонду. Да кастрычнiка 1928 г. у БССР было арганiзавана 994 калгаса, у тым лiку 243 нацыянальныя (227 яўрэйскiх, 12 польскiх, 2 латышскiя, цыганскi i нават кiтайскi – два апошнiх у Вiцебская воблсцi). На адзiн калгас у сярэднiм прыходзiлася 40—75 дзесяцiн зямлi, па 3—5 коней, 3—4 плугi, 4 бараны; на 100 га мелася па 20 галоў буйной рагатай жывелы; сярэдняя ўраджайнасць зерневых з 1 га склада 8 цэнтнераў. Развiцце сельскагаспадарчай кааперацыi iшло галоўным чынам у дзвюх формах: крыдытнай i забеспячэнска-збытавой. Разнастайнымi формамi сельскагаспадарчай кааперацыi ў Беларусi ўжо да пачатку 1926 г. было аб`яднана 20,9 % сялянскiх гаспадарак.

У канцы 20-х гг., згодна палiтыкi Камунiстычнай партыi i савецкай дхзяржавы, быў ўзяты курс на паскораную калектывiзацыю ў яе вышэйшых формах. Мэта – у кароткi тэрмiн парвесцi калектывiзацыю вескi i ўзяць у яе сродкi для патрэб iндустрэялiзацыi i абароны краiны. Пачатак рэалiзацыi такога курса паклаў хлебанарыхтоўчы крызiс, якi ўзнiк у краiне зiмой 1927—1928 гг. У сувязi з недаборам збожжавых, скрачэннем дзяржаўных нарыхтовак хлеба стварылася пагроза планаў iндустрыяльнага ўбдаўнiцтва, бо пастаўкi прамысловагаабсталявання залежылi ў краiне ад экспарту хлеба. У гарадах пачалiся перабоi ў забеспячэннi прадуктамi, давалося ўвесцi картачную сiстэму. Пачаўся адыход ад НЭПа, яе дэмантаж i шырокае прымяненне надзвычайных мер. Бязлiтасна знiшчалася самая заможная частка сялянства – кулацтва. Барацьба з «правым ухiлам» суправаджалася фарсiраваннем калектывiзацыi, пачалася гонка за «тэмпамi», i ад палiтыкi абмежавання i выцяснення кулацтва партыя перайшла на палiтыку лiквiдацыi кулацтва як класа на аснове суцэльнай калектывiзацыi. Раскулачвалi не толькi кулакоў, але i сярэднiкоў, якiя не хацелi ўступаць у калгасы. Прымусовыя меры далi свае вынiкi. Калi ў студзенi 1930 г. у калгасы ўступiла 20,9 % сялянскiх двароў, то да сакавiка таго ж года – 58 %. Пратэст сялян выразiўся 500 выступленнямi, распадам прымусоваствораных калгасаў. Калi ў сакавiку 1930 г. калгасы аб`ядноўвалi 58 % сялянскiх гаспадарак, дык у чэрвенi – 11,1 %. А вясной 1932 г. – чарговы выхад сялян з калгасаў. Толькi да 2—3 месяцы распалiся 1002 калгасы, з якiх выйшла большi за 55 тыс. сялянскiх гаспадарак.

У канцы першай пяцiгодкi ў рэспублiцы налiчвалася прыкладна 9 тыс. калгасаў, якiя аб`ядноўвалi 43 % сялянскiх гаспадарак. У вынiку дапушчаных памылак у эканамiчнай палiтыцы ў 1932—1933 гг., краiну ахапiў масавы голад (7 жнiўня 1932 г. быў выдадзены «Закон аб ахове сацыялiстычнай уласнасцi», «закон аб пяцi каласках»).

Да канца 30-х гадоў калiктывiзацыя ў Беларусi была завершана, кулацтва як клас лiквiдавана. У 1937 г. калгасы аб`ядноўвалi 680 тыс. сялянскiх двароў, цi 87,5 % iх агульнай колькасцi.

Оставить комментарий