Главная / История беларуси / Вызваленне беларусi. Уклад беларускага народа ў вялiкую перамогу

Вызваленне беларусi. Уклад беларускага народа ў вялiкую перамогу

Восенню 1943 г., пасля разгрому нямецкiх войск пад Курскам, пачалося вызваленне тэрыторыi Беларусi. Сумесна з Чырвонай Армiяй дзейнiчалi 1-я польская дывiзiя iмя Т. Касцюшкi, партызанскiя атрады. Было вызвалена 40 раенаў Магiлеўскай, Вiцебскай, Гомельскай, Палескай абласцей. У 1944 г. пачаўся завяршальны этап Вялiкай Айчыннай вайны. Вызваленне ўсей тэрыторыi Беларусi ажыццяўлялася па плану «Баграцiен». Удзельнiчалi войскi 1, 2, 3-га Беларускiх франтоў, 1-га Прыбалтыйскага, а таксама Дняпроўская ваенная флатылiя, французскi добраахвотнiцкi авiяполк «Нармандыя-Неман», партызанскiя злучэннi. Супраць Чырвонай армii вораг сканцэнтраваў групу армiй «Цэнтр» колькасцю 1,3 млн. чал., каля 10 тыс. гармат i мiнаметаў, каля 1 тыс. танкаў, больш 1300 самалетаў. Нягледзячы на жорсткае супрацiўленне, Чырвоная Армiя здолела акружыць i знiшчыць шматлiкiя групоўкi войск (Вiцебскi, Бабруйскi, Мiнскi кацел). Вялiкi ўклад у зваленне Беларусi ўнеслi партызанскiя злучэннi. За месяц наступлення савецкiя войскi ачысцiлi ад ворага ўсю тэрыторыю Беларусi, большую частку Лiтвы, частку Латвii, усходнiя раены Польшчы. Аперацыя «Баграцiен» мела гiстарычнае значэнне. Была знiшчана варожая групоўка армiй «Цэнтр» (28 дывiзiй з 38), забiта 381 тыс., узята ў палон 158 тыс. салдат i афiцэраў. Савецкiя армiя падыйшла да гранiц Усходняй Прусii, што стварыла спрыяльныя ўмовы для вызвалення шэрагу краiн Еўропы i разгрому фашысцкай Германii. Саюзнiкi па антыгiтлераўская каалiцыi ўбачылi, што СССР сваiмi сiламi знiшчыць ворага, i ў 1944 г. адкрылi другi фронт. Вялiкая колькасць партызан, падпольшчыкаў, дапрызыўнай моладзi ўлiлiся ў рады Чырвонай Армii. Вызваленая Беларусь пачала адраджаца i працаваць на патрэбы фронта перамогi. Была адноўлена дзяржаўная мяжа СССР.

Дзякуючы паспязовым дзеянням Савецкай армii, фашысцкая Германiя былi разгромлена. 8 мая Германiя падпiсла акт аб безагаворачнай капiтуляцыi. 9 мая было аб`яўлена Святам Перамогi. 9 жнiўня 1945 г. Чырвоная Армiя i Флот пачалi баявыя дзеяннi супраць мiлiтарысцкай Японii, была лiквiдавана галоўная сiла – Квантунская армiя. Ужо пасля гэтага адбылiся атамныя бамбардзiроўкi ЗША Хiрасiмы i Нагасакi. 2 верасня 1945 г. Японiя падпiсала акт аб безагаворачнай капiтуляцыi.

Многiя дзяржавы i народы ўнеслi свой уклад у перамогу над фашызмам (саюзнiкi ЗША, Англiя, Францыя i iнш.). Аднак галоўны, рашаючы ўклад унес СССР, савецкi народ, у тым лiку i беларусы. На алтар Перамогi Беларусь прынесла мiльены жыццяў. У полымi вайны загiнуў кожны трэцi жэхар Беларусi. На франтах вайны, у дзеючай армii змагалiся 1 млн. 300 тыс. беларусаў i ўраджэнцаў рэспублiкi. Звыш 300 тысяч салдат i афiцэраў – ураджэнцаў Беларусi атрымалi ордэны i медалi, 44 воiны ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза. На акупiраванй тэрыторыi партызаны i падпольшчыкi знiшчылi амаль паўмiльена гiтлераўцаў i палiцэйскiх. Шмат ураджэнцаў з Беларусi ўдзельнiчала ў еўрапейскiм руху Супрацiўлення. На аборону радзiмы працавала больш 60 эвакуiраваных беларускiх прадпрыемстваў, прыкладна 1,5 млн. жыхароў. Вялiкi ўклад у перамоглу ўнеслi iнтэлiгенцыя, работнiкi навукi, культуры, мастацтва. Подзвiг беларускага народа ў барацьбе з фашысцкiмi захопнiкамi прызнаны сусветным супольнiцтвам. За вялiкi ўклад у разгром фашысцкай германii, вялiзныя страты, панесеныя ў вайне, Беларусь у 1945 г. атрымала права стаць адной з краiн, стваральнiц ААН – самай аўтарытэтнай i ўплывовай арганiзацыi, якая i сення ахоўвае мiр i бяспеху народаў.

Оставить комментарий