Главная / История беларуси / Узнiкненне беларусi: розныя падыходы i канцэпцыi

Узнiкненне беларусi: розныя падыходы i канцэпцыi

Адзiнай думкi няма. Iснуе некалькi канцэпцый: вялiкаруская i польская, якiя адмаўлялi iснаванне самастойнага беларускага этнасу на той падставе, што ў насельнiцтва Беларусi быццам не было самастойнай славянскай мовы. Адны лiчылi беларусаў часткай польскага этнасу, а iншыя – часткай велiкарускага этнасу.

У пачатку XX ст. з`явiлася крывiцкая канцэпцыя. Яна заснавана на сцвярджэннi аб тым, што продкамi беларусаў з`яўляюцца крывiчы. Памылковасць гэтай канцыпцыi ў тым, што крывiчы займалi толькi паўночную i цэнтральную частку Беларусi.

Пазней была выпрацавана крывiцка-дрыгавiцка-радзiмiчская канцэпцыя. Аднак гэта канцэпцыя, як i папярэдняя, не ўлiчвае таго факта, што крывiчы, дрыгавiчы i радзiмiчы знiклi да сярэдзiны XII ст., калi беларусы як этнас не сфармiравалiся.

Iснуе таксама балцкая канцэпцыя. Паводле яе, змяшэнне славян з даславянскiм насельнiцтвам – балтамi – прывяло да з`яўлення беларускага этнасу. Абгрунтаваннем тэорыi з`яўляецца наяўнасць элементаў балцкай культуры i мовы ў культуры i мове беларусаў. Аднак гэтыя элементы маюць iндаеўрапейскае паходжанне, уласцiвыя як славянам, так i балтам.

Частка навукоўцаў прытрымлiваецца думкi аб тым, што агульным продкам рускiх, беларусаў i ўкраiнцаў з`яўлялася старажытнаруская народнасць. Яна сфармiравалася ў вынiку змешвання крывiчоў, дрыгавiчоў, радзiмiчаў, палян, вяцiчаў i iнш. у IX—X ст. У якасцi доказаў iснавання старажытнарускай народнасцi навукоўцы прыводзяць наступныя аргументы: iснаванне агульнай мовы ўсходнiх славян; адзiнства матэрыяльнай культуры; наяўнасць этнiчнай самасвядомасцi насельнiцтва Старажытнай Русi; наяўнасць агульнай тэрыторыi старажытнарускай народнасцi, якая ўспрымалася як «Русь».

Iснуе таксама фiнская канцэпцыя, падставай якой служыць наяўнасць гiдранiмаў фiна-угорскага паходжання ў паўночнай частцы Беларусi. Такiм чынам, продкамi беларусаў маглi быць угра-фiны.

У пачатку 90-х гг. М. Пiлiпенка распрацаваў новую канцэпцыю. Новым з`яўлялася тое, што тэрыторыя Беларусi ўваходзiла ў дзве дыялектна-этнаграфiчныя зоны – прыпяцкую i падзвiнска-дняпроўскую. У вынiку ўзаемадзеяння памiж зонамi сфармiравалася новая этнiчная тэрыторыя – «Белая Русь». Фармiраванне беларускага этнасу завяршылася ў XVI ст.

Оставить комментарий