Главная / История беларуси / Беларусь у перыяд германскай акупацыi. Абвяшчэнне бнр. Вызваленне беларусi ад нямечкiх захопнiкаў

Беларусь у перыяд германскай акупацыi. Абвяшчэнне бнр. Вызваленне беларусi ад нямечкiх захопнiкаў

У жнiўнi 1914 г. з пачаткам першай сусветная вайны Заходняя Беларусь была захоплена Германiяй. Нi царскi ўрад да лютага 1917 г., нi часовы буржуазны ўрад пасля Лютаўскай рэвалюцыi не зрабiлi нiчога, как вывесцi краiну з вайны, вызвалiць Беларусь ад захопнiкаў. Пасля Кастрычнiцкай рэвалюцыi савечкi ўрад звярнуўся да ваюючых краiн з прапановай спынiць вайну. Але зрабiць гэта яны адмовiлiся. Не прынеслi поспеху i сепаратныя перагаворы з Германiяй. У лютым 1918 г. Германiя адмовiла ваенныя дзеяннi. Больш за 2/3 тэрыторыi Беларусi апынулiся пад уладай германскiх акупантаў. Савецкi ўрад вымушаны быў пайсцi на падпiсанне самага несправядлiвага мiрнага дагавора з Германiяй. Такi дагавор быў падпiсаны 3-га сакавiка 1918 г. Беларускае пытанне на перагаворах не разглядалася. Iнтарэсы беларусаў не былi прыняты пад увагу нi адным з бакоў.

На захопленай тэрыторыi акупанты лiквiдавалi савецкую ўладу, устанавiлi акупацыйны рэжым, што выклiкала моцнае супрацiўленне беларускага народа. Пачалася барацьба рабочых, сялян Беларусi супраць акупантаў. Кiравалi гэтай барацьбой камунiсты.

Ва ўмовах наступлення германскiх войск кiраўнiкi нацыянальна-дэмакратычных партый Беларусi зрабiлi спробу захапiць уладу, стварыць беларускую дзяржаўнасць. Яны звярнулiся з 1-ай, а потым 2-ой Устаноўчай граматай да беларускага народа. Беларусь была аб`яўлена народнай рэспублiкай. Былi вызначаны асноўныя прынцыпы дзяржаўнага ладу краiны, тэрыторыя, формы ўласнасцi i iнш. Кiруючым органам БНР былi Рада i Народны Камiсарыят. 25 сакавiка 1918 г. Беларусь была абвешчана незалежнай у этнаграфiчных межах пражывання беларусаў. Самастойнасць i незалежнасць БНР яе кiраўнiкi хацелi здзейснiць пры дапамозе Германii. Аднак зрабiць гэта было немагчыма. Германiя не была зацiкаўлена ў стварэннi такой дзяржавы. Не прызналi БНР i iншыя краiны. Рада БНР аб`явiла аб разрыве з Расiяй, не ўлiчваючы настрою беларускага народа. БНР дзяржавай не стала. Не было заканадаўчай улады. Выканаўчая ўлада абмяжовывалася толькi сферай культуры. Не было i судовай улады. Тым не менш гэта быў рашучы крок у стварэннi беларускай дзяржаўнасцi.

У вынiку паражэння аўстра-германскага блоку ў 1-й сусветнай вайне i рэвалюцыi ў Германii германскiя войскi пакiнулi Беларусь. 13 лiстапада 1918 г. савецкi ўрад ануляваў Брэсцкi дагавор.

Оставить комментарий