Главная / История беларуси / Старажытнаруская дзяржава (кiеўская русь) – агульная феадальная дзяржава ўсходнiх славян

Старажытнаруская дзяржава (кiеўская русь) – агульная феадальная дзяржава ўсходнiх славян

Барацьба супраць крыжакоў i татара-манголаў.

Да сярэдзiны IX ст. на ўсей тэрыторыi, заселенай усходнiмi славянамi, пачалi фармiравацца раннефеадальныя княствы. У канцы IX ст. тут узнiкла палiтычнае ўтварэнне – Старажытнаруская дзяржава (Кiеўская Русь) з цэнтрам у Кiеве. Землi крывiчоў, дрыгавiчоў, радзiмiчаў увайшлi ў склад Старажытнарускай дзяржавы. Кiеўская Русь з`яўлялася раннефеадальнай дзяржавай, на чале якой стаяў вялiкi кiеўскi князь. У склад дзяржавы ўваходзiлi асобныя землi на чале са сваiмi князямi. Мясцовыя князi знаходзiлiся ў васальнай залежнасцi ад вялiкага кiеўскага князя. Яны павiнны былi з`яўляцца з дружынай па патрабаваннi вялiкага князя з мэтай ажыццяўлення ваенных паходаў. Падуладнае мясцовым князям насельнiцтва плацiла данiну вялiкаму князю кiеўскаму. У той жа час мясцовыя князi карысталiся амаль неабмежаванай уладай у сваiх княствах.

На тэрыторыi Беларусi склалася два раннефеадальныя княствы – Полацкае i Тураўскае, якiя ўваходзiлi ў склад Старажытнаруская дзяржавы. Геаграфiчнае становiшча Полацкага княства стварала спрыяльныя ўмовы для развiцця эканомiкi, перш за ўсе гандлю, а таксама абумовiла значэнне княства як аднаго з ваенных фарпостаў Русi. У Полацку iснавала мясцовая княжацкая дынастыя. Полацкiя князi iмкнулiся праводзiць незалежную ад Кiева палiтыку. У пачатку XII ст. Полацкае княства ўступiла ў перыяд феадальная раздробленасцi i распалася на шэраг удзельных княстваў: Полацкае, Мiнскае, Вiцебскае, Друцкае, Iзяслаўскае, Лагойскае i iнш. Другое раннефеадальнае княства на Беларусi – Тураўскае – утварылася ў канцы IX ст. Тураўскае княства належала то Полацку, то Кiеву ў якасцi часткi вялiкакняскiх уладанняў. У другой палове XII ст. тут усталявалася самастойная княская дынастыя, аднак ужо ў канцы XII – пачатку XIII ст. на тэрыторыi тураўскага княства ўтварыўся шэраг мелкiх феадальных княстваў: Тураўскае, Пiнскае, Слуцкае, Клецкае, Дубровiцкае.

У пачатку XIII ст. пачынаецца экспансiя нямецкiх рыцараў-крыжаносцаў у Прыбалтыку. Рыцары захапiлi вусце ракi Дзвiны i такiм чынам паставiлi пад свой кантроль важны для Полацка гандлёвы шлях. Полацкае княства ўступiла ў барацьбу з крыжакамi, абапiраючыся на дапамогу лiтоўскiх плямен i Ноўгарада. У пачатку XIII ст. з усхода на рускiя землi накiравалiся татара-манголы. Беларускiя землi засталiся ў баку ад асноўнага напрамку руху татара-манголаў. Летапiсы ўпамiнаюць аб разбурэннi захопнiкамi Брэста i асобных бiтвах з татара-манголамi на Беларусi.

Оставить комментарий