Главная / История беларуси / Культура бсср (1950-я – першая палова 80-х гг.)

Культура бсср (1950-я – першая палова 80-х гг.)

У канцы 1950 г. у БССР была адноулена даваеная сетка агульнаадукацыйных школ. Потым адбылося далейшае пашырэнне сярэдней адукацыi, якое iшло шляхам арганiзацыi новых i пераутварэння сямiгодак у сярэднiя школы. Iх колькасць павялiчылася у 2 разы. У 70-я гг. была уведзена усеагульная сярэдняя адукацыя моладзi. Паспяхова развiвалася вышэйшая адукацыя. У 1959г. было створана Мiнiстэрства вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi БССР. Аднак у сферах вышэйшай i сярэдняй адукацыi пераважау экстэнсiуны шлях развiцця. Рост выпуску спецыялiстау незауседы суправаджауся неабходным павелiчэннем якасцi iх падрыхтоукi.

Адукацыя усе больш губляла нацыянальныя рысы i у сярэдзiне 80-х гг. амаль поунасцю страцiла свае нацыянальнае аблiчча. Найбольш трагiчна сiтуацыя склалася з беларускай мовай. Быу узяты курс на злiцце моу.

Высокiмi тэмпамi развiвалася сетка культурных устаноу – бiблiятэк, клубау, музеяу, тэатрау.

Паспяхов развiвалася навука. К канцу 1955 г. у БССР дзейнiчала 77 навуковых устаноу, у 1958 – 83. Цэнтрам навуковай працы становiцца АН БССР.

Па шэрагу напрамкау у БССР узнiклi навуковыя школы, вынiкi даследаванняу якiх былi прызнаны як у краiне, так i за мяжой (Н. П.Ялугiн, У. Платонау, Б. Сцяпанау).

Аднак гуманiтарныя навукi у найболшай ступенi залежалi ад грамадска-палiтычнага жыцця, былi вельмi палiтызаванымi i iдэалагiзаванымi. Роля вучонага была зведзена да ролi iнтэрпрэтатара, выканауцы загадау вышэйстаячых устаноу.

З 1953 г. у беларускай лiтаратуры намецiлiся новыя тэндэнцыi, звязаныя з актывiзацыяй грамадскага жыцця. Пачауся працэс преаадолення апiсальнасцi, заглыблення ва унутраны свет герояу, у сутнасць канфлiктау пасляваеннй эпохi. Разгарнулiся дыскусii аб месцы пiсьменнiка у жыццi грамадства, аб неабходнасцi перагляду усталяваных у лiтаратуры канцэпцый бесканфлiктнасцi (творы I. Шамякiна, У. Караткевiча, В. Быкава i iнш.). Паспяхова развiвалася беларуская паэзiя (А. Куляшоу, П. Броука, П. Глебка, Н. Гiлевiч i iнш.).

Канец 60-х — 70-я гг. былi вельмi пленнымi для беларускай драматургii («Брама неумiручасцi» К. Крапiвы, «Зацюканы апостал» А. Макаенка i iнш.). Нацыянальная рэжысура iгнаравала iх п’есы, а беларускiм тэатрам па-ранейшаму не хапала новых арыгiнальных п’ес.

У 60-я гг. пачалася адлiга i у выяуленчым мастацтве. Беларускiя мастакi: Л. Шамялеу, А. Кiшчанка, М. Савiцкi i iнш.

Пачынае развiвацца буйнапанэльнае домабудаванне, але архiтэктуру перасталi разглядаць як галiну духоунай культуры, над ей устанавiуся жорсткi дыктат будаунiчай вытворчасцi. I толькi у 70—80-я гг. на аснове iндустрыяльнай базы буйнапанэльнага будавання былi створаны новыя жылыя раены з высокiмi кампазiцыйна-мастацкiмi якасцямi.

Такiм чынам, нават невялiкi аналiз таго, што було створана у сферы культуры, дае падставы гаварыць пра рознабаковае духоунае жыцце беларускага народа, нягледзячы на iдэалагiчны уцiск.

Оставить комментарий