Главная / История беларуси / Пачатак другой сусветнай вайны i вялiкай айчыннай вайны (верасень 1939 – верасень 1945 гг.)

Пачатак другой сусветнай вайны i вялiкай айчыннай вайны (верасень 1939 – верасень 1945 гг.)

Другая сусветная вайна пачалася 1 верасня 1939 г. Умоўна можна вызнацыць пяць асноўных яе перыядаў: 1) пачатак вайны – верасень 1939 – чэрвень 1941; 2) нападзенне на СССР – крах дактрыны «Блiцкрыга», мiфа аб непераможнасцi Германii (чэрвень 1941 – лiстапад 1942); 3) карэнны пералом (лiстапад 1942 – снежань 1943); 4) разгром фашысцкага блока, вызваленне краiн Еўропы ад фашызму (студзень 1944 – май 1945); 5) разгром Японii – вызваленне народаў Азii ад японскай акупацыi, заканчэнне другой сусветнай вайны (май – верасень 1945).

Напярэдаднi вайны Савецкi Саюз рабiў ўсе магчымае, каб папярэдзiць яе ўзнiкненне. Ен веў перамовы з Англiяй, Францыяй, Чэхаславакiяй, iншымi дзяржавамi аб магчымых мерах бяспекi. Нажаль, Заходнiя краiны далi згоду на далучэнне часткi тэрыторыi Чэхаславакii да Германii, iмкнулiся скiраваць агрэсiю фашысцкай Германii супраць СССР. Ва ўмовах небяспекi савецкi бок адгукнуўся на прапановы Германii i 23 жнiўня 1939 г. быў падпiсаны савецкi-германскi дагавор аб ненападзеннi тэрмiнам на 10 гадоў i сакрэтны пратакол да яго аб сферы iнтарэсаў абодвух бакоў. 1 верасня 1939 г. Германiя напала на Польшчу, а 3 верасня Англiя i Францыя аб`явiлi вайну Германii. Фашысцкiя войскi iмклiва захоплiвалi тэрыторыю Польшчы. Паўстала пагроза зняволення Заходняй беларусi, якая трапiла пад уладу Польшчы па Рыжскаму дагавору 1921 г. 17 верасня Чырвоная Армiя перайшла гранiцу, а 25 верасня вызвалiла Заходнюю Беларусь (4 млн. жыхароў). 28 лiстапада 1939 г. памiж Германiяй i СССР заключаны Дагавор аб дружбе i гранiцы. 28—30 лiстапада 1939 г. Народны Сход Заходняй Беларусi прыняў дэкларацыю аб устанаўленнi савецкай улады на ўсей вызваленай тэрыторыi i выказаўся за ўваходжанне ў склад БССР. 3 лiстапада 1939 г. Нечарговая V Сесiя Вярхоўнага Савета СССР i 12 лiстапада 1939 г. Нечарговая III сесiя Вярхоўнага Савета БССР адпаведна прынялi законы аб уключэннi Заходняй беларусi ў склад СССР i ўз`яднаннi з БССР. У вынiку тэрыторыя беларусi склала 225,6 тыс. кв. км, насельнiцтва 10 млн. чал. Уводзiцца новае адмiнiстрацыйнае дзяленне, праводзяцца першыя адмiнiстратыўныя пераўтварэннi, пераразмеркаванне зямлi, стварэнне кааператываў, калгасаў, саўгасаў. Адмоўную ролю мелi рэпрэсii i дэпартацыi. 10 кастрычнiка 1939 г. урад СССР перадаў г. Вiльна i Вiленскую вобласць Лiтве. Разам з Вiльняй перадавалася тэрыторыя плошчай 6900 кв. км. Менш чым праз год, у лiстападзе 1940 г., да Лiтвы, пад час яе ўваходжання ў склад СССР, былi дадаткова далучаны з лiку беларускiх зямель 2600 кв. км трыторыi з 65 тыс. чалавек.

З лета 1940 г. Германiя пачала падрыхтоўку да вайны супраць СССР. У снежнi 1940 г. зацверджан план «Барбароса» – маланкавай вайны, разгрому СССР за 3—4 месяцы. У маi 1941 г. быў зацверджаны план «Ост» – праграма знiшчэння i каланiзацыi народаў СССР.

Нягледзячы на заключэнне дагавору з Германiяй, пралiкаў у вызначэннi пачатку вайны, кiраўнiцтва СССР рабiла пэўныя захады па ўмацаванню абароназдольнасцi краiны, у прыватнасцi, на Беларусi. Гэта будаўнiцтва ў Мiнску i Магiлеве авiяцыйных, Вiцебску i Баранавiчах – танкарамонтных прадпрыемтсваў. Iшло ўзвядзенне абарончых умацаванняў, пераўзбраенне войска i iнш.

22 чэрвеня 1941 г. фашэсцкая Германiя напала на СССР. У лiку першых прыняла на сябе ўдар Беларусь. Пачалася Вялiкая Айчынная вайна. Яна стала састаўной часткай другой сусветнай вайны. Галоўнай мэтай Германii было знiшчыць СССР як палiтычную i ваенную дзяржаву, знiшчыць большую частку насельнiцтва, астатнiх ператварыць у рабоў. Толькi 20 % беларусаў падлягалi анямечванню, а 80 % — знiшчэнню. На тэрыторыю Беларусi наступала самая моцная групоўка – группа армiй «Цэнтр». Вайсковыя злучэннi i насельнiцтва павялi рашучую барацьбу супраць ворага. У чэрвенi – жнiўнi ў армiю было мабiлiзавана звыш 500 тыс. чалавек мясцовага насельнiцтва, стваралiся палкi i атрады народнага апалчэння (33 тыс.), знiшчальныя батальоны для барацьбы з дыверсантамi. Каля 2 млн. чалавек удзельнiцалi ў будаўнiцтве абарончых амацаванняў. Аднак сiлы былi няроўныя. Вораг захапiў 28 чэрвеня Мiнск, 27 лiпеня – Магiлеў, 19 жнiўня – Гомель. Да пачатку верасня 1941 г. уся тэрыторыя Беларусi была захоплена ворагам. У чым жа прычыны няўдач баявых дзеянняў ў пачатку вайны? Выявiлася перавага эканамiчнага патэнцыялу Германii. Пасля захопу шэрагу краiн Еўропы iх прамысловы патэнцыял працаваў на ваенныя патрэбы немцаў. Германiя раней перавяла сваю прамысловасць на выпуск узбраенняў. Германская армiя была адмабiлiзавана, мела вопыт вядзення вайны i г. д. З боку СССР былi дапушчаны пралiкi ў тэрмiнах пачатку вайны, рэпрэсii ў армii, адсутнасць вопыту вайны, выкарыстанне старых тыпаў зброi i iнш. Абарончыя баi на Беларусi, мужнасць i гераiзм войскаў i насельнiцтва перашкодзiлi Германii выканаць свае планы, далi магчымасць падрыхтавацца да абароны Масквы, быў сарваны гiтлераўскi план маланкавай вайны.

Оставить комментарий