Главная / История беларуси / Палiтыка iндустрыялiзацыi

Палiтыка iндустрыялiзацыi

На пачтку 20-х гадоў ХХ стагоддзя Беларусь па-ранейшамк заставалася слабаразвiтай у прамысловых адносiнах рэспублiкай. Аснову яе складалi харчовая, дрэваапрацоўчая, каляровая, гарбарная галiны, на долю якiх прыпадала асноўная частка агульнага аб`ему валавай прадукцыi. Рпамысловасць па-ранейшаму заставалася «дробнай» i «кустарнай». Вельмi вострастаяла ў рэспублiцы праблема iнжынерна-тэхнiчных кадраў, квалiфiкаваных рабочых. У той жа час i культурны ўзровень асноўнай масы насельнiцтва заставаўся нiзкiм.

Усе гэта перашкаджала развiццю народнай гаспадаркi, галоўйнай мэтай палiтыкi сацыялiстычнай iндустрыалiзацii было стварэнне матэрыяльна-тэхнiчнай базы сацыялiзму, пераўтварэнне СССР у эканамiчна-незалежную дзяржаву за магутным эканомiка-вытворчым, навукова-тэхнiчным i абарончым патэнцыялам, забеспячэнне росту прадукцыйнасцi працы i на гэтай аснове няўхiльнае павышэнне матэрыяльнага дабрабыту ў культурнага ўзроўню працоўных.

Сутнасць iндустрыалiзацii (I) заключалася ў наступным: весцi эканамiчнае будаўнiцтва пад такiм вуглом гледжання, каб СССР з краiны, якая ўвозiць машыны i абсталяванне, ператварыць у краiну, якая выпускае машыны i абсталяванне. Дзеля таго как забяспечыць пераўзбраенне народная гаспадаркi, падняцце яе на новы тэхнiчны ўзровень, аб`яўлялася пераважным развiццем цяжкай iндустрыi, асаблiва тых яе галiн, што выраблялi сродкi вытворчасцi. Улiчвалася, што поспех I будзе залежыць ад «змычкi рабочага класа i сялянства», г. зн. удзелу вескi ў фiнансаваннi прамысловасцi цераз збалансаваную палiтыку ў вобласцi падаткаў i цэн як на сельскагаспадарчую, так i на прамысловую прадукцыю.

Па сваей прыродзе I ў СССР не магла абмежавацца нi маштабамi асобных галiн, нi тэрыторыяй асобных рэспублiк цi раенаў. Паколькi эканомiка савецкай беларусi была неад`емнай часткая эканомiкi СССР, I рэспублiкi праходзiла так, як у цэлым па краiне.

На Беларусi мелiся i свае асаблiвасцi, i свае цяжкасцi. Адрозненне ў тэрмiнах i тэмпах I, галiновых i структурных прапорцыях былi абумоўлены:

— геапалiтычным становiшчам Беларусi ў мiжваенны перыяд (прамежнае знаходжанне, адсюль немэтазгоднасць развiцця цяжкай прамысловасцi прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу);

— адсутнасць разведаных радовiшчаў нафты, газа, каменнага вуглю, руд чорных i каляровых металаў, сыравiннай базы будаўнiчых матэрыялаў;

— арыентацыяй прамысловасцi на мясцовую сыравiну – перчарговым развiццем легкай i харчовай прамысловасцi;

— недахопам квалiфiкаваных кадраў i iнш.

З улiкам гэтых асаблiвасцей на Беларусi быў ўзяты курс на неабходнае i хуткае развiцце галiн, якiя базiравалiся на перапрацоўцы мясцовай сыравiны: керамiчнай, шклянай, запалкавай, дрэваапрацоўчай, iльнопрадзiльнай, папяровай, гарбарнай, харчовай i iнш. Гэты курс адпавядаў структуры прамысловасцi рэспублiкi, яе гiстарычным, эканамiчным i фiнансавым магчамысцям. Аднак пераапрацоўка прадукцii сельскай гаспадаркi займала вядучае месца ў прамысловасцi БССР.

Правядзенне I патрабавала вялiкiх сроддкаў. Асноўнай крынiцай накаплення з`яўлялася сама прамысловасць праз сакрашчэнне накладных расходаў, знiжэнне сабекошту прадукцыi, паскарэнне абарачальнасцi сродкаў, шэрокай нацыяналiзацii прамысловасцi, укараненне найноўшых дасягненняў навукi i тэхнiкi, павышенне прадукцыйнасцi працы i ўмацаванне дысцыплiны, а таксама за кошт эканомii i павышэння рэнтабiльнасцi вытворчасцi. Важнай крынiцай атрымання сродкаў з`явiлiся таксама зберажэннi працоўных, падпiска на дзяржаўныя пазыкi.

За трю гады I ў рэспублiцы было пабудавана 150 прамысловых прадпрыемстваў. Адначасова вялася рэканструкцыя дзеюцых прадпрыемстваў, абапiраючыся на фiнансавую дапамогу СССР. За гады першай пяцiгодкi было пабудавана 78 буйных i 460 дробных i сярэднiх прадпыемстваў.

У 1932 годзе XVII партканферэнцыя ВКП(б) канчаткова адмовiлася ад НЭПа, адзначыўшы яго поўную несумяшчальнасць з палiтыкай партыi i iнтэрлэсамi рабочага класа, з буржуазна-нэпнанскiмi скажэннямi прынцыпу гаспадарчага разлiку, якiя праявiлiся ў разбазараваннi агульнанародных дзяржаўных рэсурсаў i «значыць» у зрыве ўстанаўлення гаспадарчых планаў. На змену гаспадарчаму разлiку ў эканомiцы прыйшла камандна-адмiнiстрацыйная сiстыма. Усталеўвалася жорсткая цэнстралiзаваная сiстэма кiравання прамысловасцю часоў «ваеннага камунiзму».

Тым не менш у вынiку гэтага I iшла хутка, прамысловасць рэспублiкi развiвалася дастаткова высокiмi тэмпамi. Другая пяцiгодка (1933—1937) дала павялiчэнне валавой прадукцыi ў 1,9 раза. Усяго ў 1929—1940 гг. было ўведзена ўстрой i рэканструктавана 1863 прадпрыемствы. Да канца другой пяцiгодкi рэспублiка давала ўжо 2,2 % усей валавой прадукцыi прамысловасцi СССР.

У агульным комплесе эканамiчнага развiцця Беларусi важная роля належала рэканстуркцыi i развiццю транспарта, асаблiва аўтамабiльнага. У 1935 г. адкрыта першая ў рэспублiцы авiялiнiя Мiнск-Масква. У Мiнску быў пабудаваны аэрапорт, укаранялася тэлефонная i тэлеграфная сувязi. Нягледзячы на працоўны ўздым i высокiя тэмпы I, заданнi другой i першых гадоў трэцяй пяцiгодак (як i першай) не былi выкананы. Па тэмпах развiцця БССР адставала ад СССР у цэлым.

Оставить комментарий