Главная / История беларуси / Нацыянальная палiтыка. Беларусiзацыя ў 20-я гг. Xx ст

Нацыянальная палiтыка. Беларусiзацыя ў 20-я гг. Xx ст

Разглядаючы перадумовы палiтыкi беларусiзацыi, неабходна мець на ўвазе асаблiвасцi нацыянальных адносiн на Беларусi на пачатку 20-х гадоў.

Па-першае, iшоў працэс тэрытарэяльнага самавызначэння беларускага народа, беларускай нацыi. (У 1924 г. адбылося вяртанне, перадача БССР 16 паветаў i ў 1926 г. — 2-х паветаў).

Па-дургое, паводле перапiсу 1926 г. беларусы складалi 80,6 %, яўрэi – 8,2 %, рускiя – 7,7 %, палякi – 2 %, украiнцы – 0,7 %, латышы – 0,3 %, лiтоўцы, немцы i татары – па 0,1 % (шматнацыянальныя меншасцi складалi амаль пятую частку насельнiцтва).

Па-трэцяе, палiтыка беларускага адраджэння ва ўмовах савецкай улады пачала ўжыццяўляцца раней афiцыйна абвешчанай беларусiзацыi перш за ўсе намаганнямi дзеячаў нацыянальна-дэмакратычнага руху.

Намаганнямi вядомых дзеячаў беларускага нацыянальнага адраджэння закладвалiся асновы нацыянальнай палiтыкi, якая пазней была аформлена як дзяржаўная палiтыка беларусiзацыi.

З сярэдзiны 1923 г. да сярэдзiны 1924 г. працыс беларусiзацыi прайшоў першую фазу, на працягу якой вялася ў асноўным яе палiтычная i iдэалагiчная падрыхтоўка.

Лета 1924 г. i прыкладна да 1928 г. – час актыўнай практычнай рэалiзацыi вызначаных напрамкаў дзейнасцi ў палiтыкi беларусiзацыi.

1) Адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльная рэформа праведзена ў 1926—1929 гг. пасля таго, як адбылося вяртанне БССР значнай часткi этнiцна беларускiх зямель. У складзе БССР губернi, паветы, вобласцi былi лiквiдаваны i замест iх утвораны акругi, раены i сельсаветы. У аснову новаўтварэнняў пакладзены нацыянальны прынцып.

2) Адным за напрамкаў нацыянальнай палiтыкi з`яўлялася беларусiзацыя дзяржаўных устаноў, грамадскiх арганiзацый, якая мела на мэце вывучэнне супрацоўнiкамi беларускай мовы i перавод на яе справаводства.

3) У ходзе бларусiзацыi вырашалася задача больш актыўнага вылучэння на кiруючыя пасады прадстаўнiкоў карэннага (не толькi беларускага) насельнiцтва.

4) Палiтыка беларусiзацыi закранула i войска. У 1923—1925 гг. праводзiлася ваенная рэформа.

5) Важны напрамак беларусiзацыi – нацыянальна-культурнае будаўнiцтва. Значныя змены адбылiся ў агульнаадукацыйнай школе: калi ў 1921 г. беларускiя школы складалi 21,5 % ад агульнага лiку школ на беларусi, то ў 1931 г. – 83,5 %.

У 1930 г. 76,6 % студэнтаў вышэйшай школы рэспублiкi былi беларусамi, выкладанне больш за 80 % вучэбных дысцыплiн вялося на беларускай мове.

6) У беларускай акадэмii навук працавалi нацыянальныя сектары – яўрэйскi, польскi, латышскi, а таксама камiсiя па вывучэннi Заходняй Беларусi, сектар масавай работы i краязнаўства. Сярод навуковых супрацоўнiкаў акадэмii ў пачатку 30-х гадоў колькасць беларусаў складала 45 %.

7) У 1924 г. заснавана Дзяржаўнае выдавецтва Беларусi.

8) Значных поспехаў у гады правядзення палiтыкi беларусiзацыi дасягнулi беларуская лiтаратура, нацыянальны беларускi тэатр, музыка, жывапiс.

Оставить комментарий