Главная / История беларуси / Беларусь у перыяд польскай iнтэрвенцыi. Аднаўленне бсср

Беларусь у перыяд польскай iнтэрвенцыi. Аднаўленне бсср

У канцы лютага 1919 г. пачалася польская iнтэрвенцыя. Урад Лiтбел не змог арганiзаваць супрацiўленне польскiм вайскам. Асноўныя сiлы Чырвонай Армii накiроўвалiся на ўсходнi фронт. Галоўнай мэтай Польшчы было далучэнне зямель былога ВКЛ да Польшчы. 8 жнiўня 1919 г. польскiя войскi захапiлi Мiнск. У вераснi 1919 г. пачалiся перагаворы. На захопленай тэрыторыi iнтэрвенты ўстанавiлi жорсткi акупацыйны рэжым. Праводзiлiся масавыя арышты, рабаўнiцтвы i гвалт, паланiзацыя насельнiцтва Беларусi. Дзяржаўнай мовай была аб`яўлена польская мова. Былi зачынены беларускiя школы, установы культуры.

Беларускi народ не пакарыўся акупантам. На ўсей тэрыторыi лiтбел разгарнулася партызанская барацьба. Кiравалi гэтай барацьбой бальшавiкi i беларускiя эсэры. Сумесныя дзеяннi бальшавiкоў i эсэраў далi свае станоўчыя вынiкi. Быў распрацаваны план узброенага паўстання, створаны Беларускi паўстанцкi камiтэт, Народная ваенная самаабарона.

У канцы красавiка 1920 г. урад Польшчы перарваў перагаворы i разгарнуў наступленне сваiх войск. У маi 1920 г. пачала контрнаступленне Чырвоная Армiя, але беспаспяхова. Новае контрнаступленне пачалося 4 лiпеня 1920 г. Да жнiўня 1920 г. Чырвоная Армiя вызвалiла ўсю тэрыторыю Беларусi i ўступiла на тэрыторыю Польшчы. У гэты час стала магчымым аднавiць БССР. Бэў створаны Белрэўком на чале з А. Чарвякрвым. Гэта быў часовы орган улады. У канцы лiпеня была прынята Дэкларацыя аб абвяшчэннi незалежнай БССР. У жнiўнi 1920 г. перайшлi ў контрнаступленне польскiя войскi. Разлiк на сусветную рэвалюцыю не апраўдаўся. У вынiку значная частка тэрыторыi Беларусi была зноў захоплена польскiмi войскамi. Таму БССР аднаўлялася толькi ў межах 6 паветаў Мiнскай губернi. 18 сакавiка 1921 г. быў падпiсаны мiрны дагавор памiж Польшчай i Расiяй. Да Польшчы адышла Заходняя Беларусь (была вызвалена ў вераснi 1939 г.). Усходняя частка беларусi заставалася ў складзе РСФСР (была вернута ў 1924 i 1926 гг.).

Оставить комментарий