Главная / История беларуси / Новая эканамiчная палiтыка, яе сутнасць i вынiкi

Новая эканамiчная палiтыка, яе сутнасць i вынiкi

Час пераходу ад вайны да мiрнага будаўнiцтва паставiў шмат цяжкiх праблем. Разбурэннi, беспрацоўе, неабдуманае ўсеагульнае адзяржаўленне сродкаў вытворчасцi, харчразверстка выклiкалi незадаволенасць народа, асаблiва сялянства. Цяжкае эканамiчнае становiшча прывяло да забастовак рабочых, прымусовая канфiскацыя збожжа – да супрацiўлення ўладам сялян. Кульмiнацыяй гэтай незадаволенасцi стала ўзброенае выступленне ў лютым-сакавiку 1921 г. маракоў Кранштата.

Прычынай цяжкага эканамiчнага i палiтычнага крызiсу на рубяжы 1920—1921 гг. было разбалансаванне палiтычных i эканамiчных iнтарэсаў, захаванне ранейшых ваенна-камунiстычных метадаў кiравання пры новых палiтычных i эканамiчных абставiнах. Перагляд метадаў кiравання стаў неабходным. I адказам на гэтыя пытаннi з`явiлася НЭП.

Сутнасць НЭПа зводзiлася да максiмальнага надвiгу вытворчых сiл i паляпшэння становiшча рабочых i сялян дзеля захавання савецкай улады.

Галоўнай мэтай НЭПа стала замена харчразверсткi харчпадаткам. Падатак быў меншы i ўстанаўлiваўся да пачатку палявых работ. Трэба было здаваць хлеба амаль у два разы менш, чым па харчразвертцы. З 1 студзеня 1924 года браўся толькi чырвонцамi ў памеры 5% прыбытку з гаспадаркi. Падатак дэференцыраваўся з улiкам наяўнасцi жывелы, урадлiвасцi зямлi. Дазвалялася здаваць зямлю ў арэнду i выкарыстовываць наемную працу пры ўмове, што члены сямьi наймальнiка таксама працуюць. Тэрмiн арэнды абмяхоўваўся, заахвочвалася развiцце кааперацыi. Усе гэта стварыла матэрыяльную зацiкаўленасць. Лiшкi, пасля выплаты падаткаў, селянiн мог свабодна адменiваць i прадаваць на рынку.

У галiне фiнансаў вялiкае значэнне давалася стабiлiзацыi рубля, якi амаль абясцэнiўся. Была праведзена грашовая рэформа. Адбылiся дзве дэнамiнацыi грашовых знакаў. У 1922 годзе выпушчаны новыя дзяржаўныя знакi, т. зв. саўзнакi. Адзiн рубель адпавядаў 10-цi тысячам дарэформенных.

Другая ў 1923 г.: адзiн рубель узору 1923 г. раўняўся 1 млн. дарэформенных рублеў, або 100 рублям узору 1992 г. У 1922 былi выпушчаны грашовыя знакi — чырвонцы, якiя абменьвалiся на золата (адзiн чырвонец раўняўся 10 дарэвалюцыйным залатым, або 7.74 г чыстага золата). Т. ч. у краiне ўтварылiсы дзве грашовыя сiстэмы: абясцэненыя саўзнакi выпуску 1922—1923 i цверды чырвонец, якi абменiваўся на золата.

У лютым 1924 г. грашовая рэформа завяршылася. Былi выпушчаны новыя казначэйскiя бiлеты 1, 3, 5 рублеў, забяспечаныя золатам, разменныя сярэбраныя i медныя манеты. Быў праведзены абавязковы абмен старых грошаў – 50 тыс. саўзнакаў вып. 1923 г., або 50 млрд. рублеў, якiя хадзiлi да дэнамiнацыi 1923 г.

У прамысловасцi: здавалiся ў арэнду нерэнтабельныя прадпрыемствы прыватным асобам, нават iншаземным фiрмам у форме канцэсiй.

Глаўкi былi лiквiдаваны, замест iх – трэсты. Прадпрыемствы атрымлiвалi поўны гаспадарцчы разлiк i фiнансавую прыналежнасць. Сталi стварацца сiндыкаты – аб`яднаннi трэстаў на пачатках кааперацыi. Сiндыкаты займалiся збытаў, забеспяяэннем, крэдытаваннем, знешнегандлевымi аперацыямi.

Узнаўлялася грашовая аплата працы, ажыццяўляўся пераход да новай тарыфнай палiтыкi. Былi лiквiдаваны абавязковыя працоўныя павiннасцi i некаторыя абмежаваннi на перамену месца работы. Т. ч. арганiзацыя працы будавалася на прынцыпах матэрыяльнага стымулявання. У вынiку тэмпы развiцця прамысловасцi былi намнога вышэйшымi, чым у РСФСР.

У 1922 годзе ў Беларусi ужо дзейнiчала 277 прамысловых прадпрыемстваў, у тым лiку 17 аб`ектаў металаапрацоўчай, 33 – дрэваапрацоўчай, 87 – харчовай прамысловасцi. Дробныя прадпрыемствы былi здадзены ў арэнду.

Перанаселенасць вескi, нiзкая землезабяспечанасць сялянская гаспадаркi, беспрацоўе ў мястычках i гарадах спрыялi развiццю саматужнага насельнiцтва, дробнай прамысловасцi i гандлю. А дзяржава падтрымлiвала прыватнiка. У вынiку ў Рэспублiцы паявiлася мноства швейных, слясарных, дрэваапрацоўчых майстэрняў, пякярняў, лавак i iнш.

Правядзенне ў жэцце НЭПа дазволiла ў кароткi тэрмiн аднавiць прамысловасць, стабiлiзаваць эканомiку, узняць матэрыяльнае становiшча насельнiцтва.

Оставить комментарий