Главная / История беларуси / Акупацыйны рэжым на тэрыторыi беларусi. Барацьба беларускага народа супраць нямецка-фашысцкiх захопнiкаў

Акупацыйны рэжым на тэрыторыi беларусi. Барацьба беларускага народа супраць нямецка-фашысцкiх захопнiкаў

Акупацыйны рэжым – сiстэма палiтычных, эканамiчных, ваенных, iдэалагiчных мер, накiраваных на лiквiдацыю грамадскага i дзяржаўнага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў i рэсурсаў, зняволенне, крывавы тэрор, знiшчэнне беларускага народа. Згодна плану «Барбароса» была знiшчана дзяржаўная смастойнасць i тэрытарыяльная цэласнасць рэспублiкi. Яна была падзелена на часткi, якiя перайшлi да ўсходняй Прусii, рэйхскамiсарэята «Остланд», «Украiна», генеральнай акругi Лiтвы i iнш. Уся паўната ўлады належала фашысцкай ваеннай i цывiльнай акупацыйнай адмiнiстрацыi. Галоўным сродкам падтрымання «новага парадку» былi войскi, службы СС, СА, СД, гестапа, жандармерыi i iнш.

Галоўнымi сродкамi ажыццяўлення плана «Ост» была палiтыка генацыду – планамернага знiшчэння насельнiцтва: камунiстаў, ваеннаслужачых, савецкiх, партыйных, камсамольскiх актывiстаў, яўрэяў, цыган. Для гэтага выкарыстоўвалася сiстэма мер: заложнiцтва, аблавы, пагромы, турмы, карныя экспедыцыi, лагеры смерцi, больш 100 гета i iнш. Для фiзiчнага знiшчэння людзей немцы арганiзавалi на беларусi больш 260 лагераў смерцi, iх фiлiялаў i аддзяленняў. Сярод iх Вялiкi i малы Трасцянец, Азарычы, Масюкоўшчына i iнш. Страшэнныя зверствы чынiлi фашысты над партызанамi, подпольшчыкамi, мiрным насельнiцтвам. Было праведзена больш за 140 карных экспедыцый, пасля якiх цэлыя раены перуатварылiся ў зоны пустынi. За гады акупацыi спалена больш як 628 весак разам з людзьмi, каля 200 з iх так i не аднавiлiся пасля вайны. У рабства на Нямеччыну было вывезена па няпоўных падлiках 380 тыс. юнакоў i дзяўчат. Вярнулiся дамоў толькi каля 120 тыс. Фашысты рабавалi нацыянальныя багаццi рэспублiкi. Было вывезена 90 % тэхнiчнага абсталявання, разрабавана 10 тыс. калгасаў, знiшчаны лес i г. д. Акупацыяныя ўлады рабiлi ўсе, каб знiшчыць беларускую культуру, навуку, мастацтва, закрыць доступ да адукацыi. Каб раскалоць адзiнства беларускага народа, знайсцi сабе апору, гiтлераўцы спрабавалi ствараць нацыянальныя арганiзацыi: Беларуская народная самапомач (БНС), Беларускi корпус самааховы (БКС), Саюз беларуская моладзi (СБМ), Беларуская цэнтральная рада (БЦР), Беларуская краявая абарона (БКА) i iнш. Выкарыстоўваючы ўсе сродкi агiтацыi i прапаганды, гiтлераўцы iмкнулiся ўздзейнiчаць на насельнiцтва, зрабiць яго пакорным, паслушэнным, зламаць яго волю да барацьбы.

Аднак беларускi народ ад дзяцей (Марат Казей) да дарослых узняўся на смяротную барацьбу супраць ворага. Партызанскiя атрады i групы стваралiся на базе народнага апалчэння, знiшчальных батальенаў, камандзiраў i байцоў Чырвонай Армii, апынуўшыхся ў тыле ворага. Партызанскi рух быў ўсенародным, дзейнiчала 1255 партызанскiх атрадаў, 213 брыгад, больш 370 тыс. чалавек.

Шматгранную дзейнасць супраць ворага ажыццяўляла партыйнае падполнне: 203 абкамы i мiжрайкамы, мiжрайцэнтры, гаркамы i райкамы, больш 1500 пярвiчных арганiзацый. Побач з iмi дзейнiчала камсамольскае падполле. Формы i метады барацьбы з ворагам былi самыя розныя: знiшчэнне афiцэраў i салдат, дыверсii, рэйкавая вайна, парушэнне сродкаў сувязi, узрыў мастоў, дарог, выданне падпольных газет, лiстовак, распаўсюджванне зводак iнфармбюро. Разам з беларусамi змагалiся рускiя, украiнцы i iншыя прадстаўнiкi народаў СССР, а таксама палякi, чэхi i словакi, венгры, немцы i iнш. Гераiчная барацьба народа падрывала моц фашысцкай армii, умацоўвала веру насельнiцтва ў перамогу, наблiжала яе.

Оставить комментарий