Главная / История беларуси / Уваходжанне беларусi ў склад расiйскай iмперыi. Палiтычнае i сацыяльна-эканамiчнае развiцце беларускiх зямель

Уваходжанне беларусi ў склад расiйскай iмперыi. Палiтычнае i сацыяльна-эканамiчнае развiцце беларускiх зямель

Пасля падзелаў РП тэрыторыя Беларусi ўвайшла ў склад Расii. На беларускiя землi распаўсюдзiлiся агульныя прынцыпы расiйскага кiравання. Былi створаны наступныя губернi: Мiнская, Магiлеўская, Вiцебская, Гродзенская, Вiленская – Заходнiя губернi Расii. Усе насельнiцтва прыводзiлася да пырсягi, хто быў нязгодны прысягаць – павiнен быў ў трохмесячны тэрмiн пакiнуць межы i меў права прадаць нерухомасць.

Умацоўваючы свае пазiцыi, урад Расii лiчыўся з гiстарычнымi адрозненнямi Расii ад Заходнiх губерняў. Такiмi адрозненнямi былi: узровень развiцця вытворчых адносiн у Расii быў вышэйшы; Расiя развiвалася ў цэнтралiзацыi, а РП – дэцэнтралiзацыi.

Пагэтаму палiтыка царызму на першым этапе ў Беларусi была вернi памяркоўнай, асцярожнай. Захоўвалiся практычна ўсе ранейшыя правы i прывiлеi. Аднак было лiквiдавана права вета, шляхта згубiла правы на канфедэрацыi i права мець прыватнае войска i ўласную крэпасць.

У 1777 г. адбылiся выбары павятовых, губернскiх кiраўнiкоў, былi створаны павятовыя цi губернскiя органы кiравання.

У адносiнах да каталiцкай царквы праводзiлася вельмi асцярожная палiтыка. Нават была ўтворана каталiцкая епархiя. Маемасць заставалася недатыкальнай. Забаранялася хрысцiць у сваю веру праваслаўных.

У 1794 г. была ўстаноўлена мяжа яўрэйскай аседласцi на тэрыторыi Беларусi i iншых землях. Яны сялiлiся толькi ў гарадах i мястычках, займалiся рамяством i гандлем, забаранялася займацца земляробствам i купляць зямлю. Яны маглi запiсвацца ў мяшчанскае i купецкае саслоўi з умовай выплаты падаткаў у двайным памеры.

Асноўным заканадаўчым кодэксам быў статут ВКЛ 1588 года (да 1840 г.).

Аднак рост незадаволенасцi шляхты, каталiцкага дваранства прымусiла царызм дзейнiчаць больш актыўна: на беларусi ўводзiцца землеўладанне расiйскага дваранства; паступова абмяжоўвалiся правы дваранства, канфiскоўвалiся маенткi за ўдзел у антыўрадавай дзейнасцi. Асаблiва жорсткiя меры сталi прымацца ў 30-я гады XIX ст. Гэта было абумоўлена дзвюма прычынамi: рост апазiцыйных грамадска-палiтычных настройу i разлажэнне феадальна-прыгоннiцкага права. Першымi праявамi беларускага нацыянальнага руху было стварэнне i дзейнасць тайных таварыстваў фiламатаў i фiларэтаў.

Культурна-нацыянальныя iмкненнi выявiлiся ў новай беларускай лiтаратуры (Баршчэўскi, Чачот, Багрым, Сыракомля, Дунiн-Марцiнкевiч). Гэта сведчыла аб фармiраваннi беларуская народная iнтэлiгенцыi.

Пасля падаўлення паўстання ў 1831 г. у Беларусi, як у Расii, пачынаецца рух рэвалюцыянераў-дэмакратаў разначынцаў.

Усе гэта прымусiла расiйскi ўрад дзейнiчаць больш рашуча. Царызм праводзiў разбор шляхты; быў адменены статут на тэрыторыi Вiцебскай i Магiлеўскай вобласцi; усiм пасадам i дзяржаўным установам былi дадзены расiйскiя назвы.

У 1832 г. быў створаны асобны камiтэт па справах Заходнiх губерняў. На кiруючыя пасады сталi прызначацца чыноўнiкi з Расii.

У 1832 г. быў закрыты Вiленскi ўнiверсiтэт. Усе справаводства было перакладзена на рускую мову.

У 1839 г. была аб`яднана ўнiяцкая царква з праваслаўнай. Мэта – аслабiць польска-каталiцкi ўплыў на беларускiя землi. Усе духавенства пазбаўлялася зямлi.

Оставить комментарий