Главная / История беларуси / Свацыяльна-эканамiчнае развiцце беларусi ў 50-я – першай палове 80-х гадоў xx ст

Свацыяльна-эканамiчнае развiцце беларусi ў 50-я – першай палове 80-х гадоў xx ст

У першай палове 50-х гг. у СССР была зроблена першая спроба рэфармiравання эканомiкi. Пачаткамi гэтага сталi пастановы КПСС урада СССР, прынятыя ў 1953—1965 гг. Па сваей сутнасцi яны адпавядалi навукова-тэхнiчнай рэвалюцыi, якая разгарнулася ў свеце, i вызначалi пераход да пашырэння тэхнiчнага прагрэсу ў вытворчасцi. У рэспублiцы абнаўлялiся асноўныя вытворчыя фонды, удасканальвалася тэхнiчнае аснашчэнне, старая тэхнiка замянялася новай, устанаўлiвалася мадэрнiзiраванае абсталяванне. Былi ўведзены ў строй новыя буйнейшыя прадпрыемствы: Беларускi аўтазавод у Жодзiне, палiграфiчны камбiнат i завод аўтаматычных лiнiй у Мiнску i iнш., а ўсяго за 1956—1960 гг. – 157 буйнейшых прадпрыемтсваў. Удзельная вага прамысловасцi ў валавым грамадскiм прадукце рэспублiкi ў 60 г. дасягнула 52 %. Рэспублiка з аграрна-iндустрыяльнай ператварылася ў iндустрыяльную.

У сярэдзiне 60-х гг. была зроблена спроба правядзення ў СССР эканамiчнай рэформы. Намячалася ажыццявiць меры па паляпшэнню кiравання прамысловасцю, удасканаленнi планавання i ўмацаваннi эканамiчнага стымулявання прамысловай вытворчасцi, якое павялiчвае значнасць дзяржразлiковых стымулаў i некалькi пашыралi правы прадпрыемстваў (змяненнi адбылiся i ў сельскай гаспадарцы). У БССР рэформа прывяла да некаторага паляпшэння працы прамысловых i сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Аднак рэформа не была паслядоўнай i паступова прыпынiлася.

Трэба падкрэслiць, што ў 50—80-я гг. на Беларусi адбылося станаўленне i развiцце буйной хiмiчнай i горнахiмiчная прамысловасцi («Беларуськалiй», Гродзенскi i Полацкi хiмiчныя камбiнаты i iнш.). Гэта час бурнага развiцця радыетэхнiчнай i радыеэлектроннай прамысловасцi, прадпрыемстваў абарончага комплексу. У поспехi СССР у асваеннi космасу значны ўклад унеслi вучоныя, iнжынеры, тэхнiкi, працоўныя Беларусi. Сярод касманаўтаў есць i ўраджэнцы Беларусi: П. Клiмук i ў. Каваленак.

У сельскай гаспадарцы значныя зрухi адбылiся ў канцы 50-х гг.: вытворчасць мяса i малака да 1960 г. у параўнаннi да 1953 г. павялiчылася на 70 %, валавы збор збожжа – на 36 %. I хоця iснавалi пэўныя праблемы ў развiццi калгасаў i саўгасаў да сярэдзiны 80-х гадоў у маштабах СССР сельская гаспадарка беларусi выглядала нядрэнна: пры 1,7 % агульнай плошчы сельскагаспадарчых угодзяў i 2,7 % горнай зямлi выраблялася 5,7—5,8 % аб`ему мяса, 15—16 % бульбы, 1/4 льнопрадукцыi.

I хоця ў 70-я – першай палове 80-х гг. у рэспублiцы вялося iнтэнсiўнае капiтальнае будаўнiцтва, нарошчвалiся вытворчыя магутнасцi, у эканамiчным развiццi нашай рэспублiкi (як i ўсей краiны) сталi вiдавочнымi негатыўныя з`явы: знiжэнне тэмпаў эканамiчнага росту, не адбылося рашучага зруху iнтэнсiфiкацыi вытворчасцi, не ўдалося забяспечыць выхад гаспадаркi на якасна новы навукова-тэхнiчны i арганiзацыйна-эканамiчны ўзровень i г. д.

Оставить комментарий