Главная / История беларуси / Утварэнне бсср. Аб`яднанне бсср з лiтоўскай сср

Утварэнне бсср. Аб`яднанне бсср з лiтоўскай сср

Пасля вызвалення Беларусi ад нямецкiх акупантаў зноў паўстала пытанне аб утварэннi беларускай дзяржаўнасцi. Але па гэтым пытаннi не было адзiнай думкi. Iснавала некалькi пазiцый: 1) Паўночна-Заходняга абкома РКП(б). Яго кiраўнiк А. Мяснiкоў, В. Кнорын i iнш. лiчылi, што Беларусь павiнна быць тэрытарыяльнай адзiнкай РСФСР на той падставе, што беларусы не нацыя; 2) Беларускага нацыянальнага камiсарыята. Кiраўнiкi Белнацкама А. Чарвякоў, З. Жылуновiч i iнш. лiчылi неабходным стварыць Беларускую савецкую рэспублiку i ўстанавiць цесныя сувязi з РСФСР (на прынцыпах аўтаномii). Гэтую пазiцыю падтрымлiвала Цэнтральнае бюро беларускiх секцый РКП(б) у Расii. Доўгi час гэтае пытанне не вырашалася. I толькi 24 снежня 1918 г. пленум ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб стварэннi БССР. 30 снежня 1918 г. на VI Паўночна-Заходняй партыйнай канферэнцыi РКП(б) была прынята рэзалюцыя «Аб абвяшчэннi Заходняй Камуны Беларускай Савецкай Рэспублiкай». Быў створаны Часовы ўрад Беларусi на чале з З. Жылуновiчам. 1 студзеня 1919 г. Часовы ўрад абвясцiў Манiфест аб стварэннi БССР. У сувязi з гэтым Заходняя вобласць была скасавана. Аднак пагроза з боку Польшчы прымусiла савецкае кiраўнiцтва прыняць 16 студзеня 1919 г. рашэнне аб аб`яднаннi БССР з Лiтоўскай ССР. Для юрыдычнага замацавання абвяшчэння БССР i стварэння Лiтбел 2 лютага 1919 г. быў склiканы 1-ы ўсебеларускi з`езд Саветаў. З`езд прыняў Канстытуцыю БССР, згодна з якой найвышэйшая ўлада ў рэспублiцы належала з`езду Саветаў. З`езд вызначыў тэрыторыю БССР у складзе Мiнскай i Гродзенскай губерняў, планавалася, што ўключаныя ў склад РСФСР па рашэннi ЦК РКП(б) ад 16 студзеня 1918 г. Магiлеўская i Бiцебская губернi, калi iншыя тэрыторыi Беларусi будуць захоплены Польшчай (што i адбылося на самой справе) у будучым могуць стаць асновай для аднаўлення беларускай дзяржаўнасцi. 1-ы ўсебеларускi з`езд Саветаў прыняў рашэнне аб аб`яднаннi БССР i Лiтоўскай ССР. У склад Лiтбел увайшла тэрыторыя Мiнскай, Гродзенскай, Вiленскай, Ковянскай i частка Сувалкаўскай губерняў з большi як 4-мiльенным насельнiцтвам. Сталiцай аб`яднанай дзяржавы стаў г. Вiльня. Лiтбел праiснавала да лiпеня 1920 г.

Оставить комментарий