Главная / История беларуси / Засяленне беларускiх зямель. Фармiраванне этнiчных супольнасцей

Засяленне беларускiх зямель. Фармiраванне этнiчных супольнасцей

Тэрмiн зясялення тэрыторыi Беларусi – 40 тыс. г да н. эры. (верхнi палеалiт). Першыя стаянкi – сённяшнiя вёскi Бердыж i Юравiчы. Iнтэнсiўнае засяленне – у сярэднiм каменным веке (мезалiт) – 8—5 тыс. до н. эры. У неалiце пачаўся паступовы пераход да вытворчай гаспадаркi.

Перыяд з 40 тыс. да н. эры па 3—2 тысячагоддзе да н. эры атрымаў назву даiндаеўрапейскага. Iндаеўрапейскi перыяд пачаўся ў бронзавым веку з часу рассялення iндаеўрапейскiх плямён на тэрыторыi Беларусi (3—2 тыс. да н. эры – да нашага часу). Мясцовае насельнiцтва было асiмiлiравана iндаеўрапейскiмi плямёнамi. У рамках iндаеўрапейскага перыяда вылучаецца балцкi этап: 3—2 тыс. да н. эры – 4—5 стагоддзе н. эры. Балты, якiя прыйшлi на Беларусь з сярэдняга Падняпроўя, асiмiлявалi мясцовае насельнiцтва i распаўсюдзiлi тут земляробства i жывёлагадоўлю.

Новы славянскi этап: 4—5 стагоддзе н. эры – наш час. Засяленне славянамi Беларусi адбывалася ў вынiку мiграцыi славян са сваёй прарадзiмы – тэрыторыi памiж р. Эльба, Вiсла, Неман. Мiграцыйная хваля славян рухалася на ўсход i на поўдзень – паўдневыя i ўсходнiя славяне. Тыя, што засталiся, — заходнiя. Славяне асiмiлiравалi балтаў i ў вынiку славяна-балцкага ўзаемадзеяння ўзнiклi новыя этнiчныя супольнасцi: ва ўсходняй Еўропе больш за 15, на тэрыторыi Беларусi – 3, гэта крывiчы, дрыгавiчы, радзiмiчы. У асяродзi крывiчоў, дрыгавiчоў, радзiмiчаў не было сацыяльная роўнасцi, з`явiлася палiтычнае кiраванне i свае князi. Яны ўяўлялi сабой протанароднасцi, а iх дзяржаўныя ўтварэннi – протадзяржавы.

Оставить комментарий